December 13th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Цацанаў і Грыцай.

Грыцай зайздросціў Цацанаву, што той нібыта можа пісаць-працаваць у п’яным стане. “Ён можа кантраляваць сваё вар’яцтва. Ён здатны ствараць тэкст у глыбокай непрытомнасці!” – так Грыцай усхваляў Цацанава. “Не можа ён нічога. Пачытай уважліва ягоныя тэксцікі. Думкі скрадзеныя. Кампазіцыйныя хады запазычаныя. Эпігонства. Цацанаў – дробны злодзей. Ён кажа тое, што ты хочаш пачуць. Ёсць жаданне паслухаць пра кантроль над уласным вар’яцтвам? Пра кантроль і пачуеш. Ён, твой Цацанаў, хлусіць у вочы дзеля таго каб пазычыць сто рублёў і не вярнуць”.
07kiepka

(no subject)

*

Пачаў я кашляць…
Ты кажаш: “Хачу стаць смак-
тулькай ад кашлю,
каб ты мяне разсмактаў
цалкам і паправіўся…”
07kiepka

(no subject)

z Лаянка ў менскім метро

“Вось, бляха, пакатаўся я ў метро!” – так сказала мужчынская галава, і слёзы паліліся з яе вачэй. Галава плакала ў вагоне, а яе цела, тым часам, заставалася на платформе стаяць… Пра заціснутага вагоннымі дзвярыма мужчыну распавядаляся шмат гісторый. Дзіва было – у Менску пусцілі метро. Пра метро толькі ўсе і гаварылі. Ну а што за расповяды ды без ахвяры ды лаянкі з мацюкамі? Расказвалі: як мужчына ляцеў па станцыі Інстытут культуры, як замітусіўся каля адчыненых дзвярэй, як сунуўся ў вагон, і тут дзвярыма яму ледзя не адсекла галаву… Такога ж мужчыну бачылі і на Акадэміі навук. Каб ён рукамі дзверы не прытрымаў, яму б галаву і адрэзала! Казалі, што на Плошты Якуба Коласа мужчына з заціснутай дзвярыма шыяю бег па платформе… Усе гісторыі аб’ядноўвала адна выразная дэталь: мужчынская гала брудна аблайвала новы менскі метрапалітэн. Можа іншыя метрапалітэны так не аблайваліся і не абкладаліся шматпавярховымі мацюкамі, а наш менскі і аблайваўся і абкладаўся з першага дня свайго існавання.