December 11th, 2010

07kiepka

(no subject)

Ярафеяў і Набокаў

Прасвятленне найшло на Віктара Ярафеява, і ён зразумеў, што дарэмна ўсхваляў Набокава, бо той ніколі не стане класікам рускай літаратуры. Віктар нават пашкадаваў змарнаваны на манернага Набокава час. Мне пабачылася ў ярафеяўскім прасвятленні не адна а дзве нагоды напісаць два словы пра рускіх калякласікаў. Віктар Ярафеяў, гэты віхлясты крамлёныш з партрэтам добрага Сталіна ў душы, таксама не даспее да фомы ўзорнага рускага пісьменніка.
07kiepka

(no subject)

z 1955(?). Якуб Колас і Ваня-дурань

Стары Якуб Колас любіў сустракацца з маладымі пісьменнікамі. Напачатку сустрэчы слынны літаратар падаваў руку сваім пераемнікам, каб абмяняцца таварыскім поціскам. Сакратар Якуба Коласа – Каратай – загадзя ўсіх папярэджваў пра хворыя рукі мэтра. Маўляў, трэба паціскаць руку класіка лёгка, бо ў старога атрыт. Зазвычай, маладыя паэты слухаліся суворага Каратая, але знайшоўся адзін Ваня, які вырашыў паціснуць руку Якуба Коласа моцна, па-вайсковаму, горача і запамінальна. Паціснуў і пачуў: “Дурань ты, Ваня! Мне казалі, што ты дурань, але ж я не паверыў. Цяпер сам бачу – дурань!” Калі ты падумаеш, што Ваня-дурань прапаў, дык моцна памылішся. Ваня-дурань зрабіў дзяржаўна-літаратурную кар’еру. Ён нават выхадзіў-вытупаў-выпрасіў сабе званне народнага пісьменніка, але ўсё адно застаўся дурнем да канца сваіх дзён. Якуб Колас не памыліўся.
07kiepka

(no subject)

2008. Хобітаў і Чарнобыль

Сустракаю Лёнчыка Хобітава каля рыбнай крамы “Акіян”. Ад Лёнчыка патыхае танным вінцом. “Не магу глядзець на краявіды!” – кажа Хобітаў. “Раней, я так любіў пісаць краявіды, а пасля выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі не магу на іх нават глядзець. Паўсюль мне бачыцца смертаносны стронцый! Пасля выбуху ў Чарнобылі я не напісаў ніводнай пейзажнай карціны!” – “Лёнь, гэта я - Вова! Мы з табою разам вучыліся. Што за хуйню ты нясеш?” – “Ты ж цяпер пісьменнік, ты ж пішаш пра мастакоў, а я ўсім мастацтвазнаўцам расказваю пра Чарнобыль… Пралазиць!” – “Лёнь, ты можаш іншым ябаць мазгі, а мне не трэба. Я цябе даўно ведаю. На краявіды ты глядзець не можаш? Ведаеш чаму? Ад старасці твае хітрадупыя вочкі аслаблі!” Перад тым, як мы развіталіся, Лёнчык яшчэ паспеў выклянчыць у мяне дзве цыгарэты.