December 10th, 2010

07kiepka

(no subject)

Маякоўскі і чартыханне

Маякоўскі ўсё сваё палымянае рэвалюцыйнае паэтычнае жыццё гучна чыртыхаўся кароткімі радкамі, накшталт такіх: “Будзе/ з катэдры лабасты ідыёт/ нешта малоць пра богад’ябла…” Уладзімір Маякоўскі чартыхаўся і лаяўся значна лепей за астатніх рускіх паэтаў. Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі начартыхаўся за ўсіх рускіх паэтаў на сто гадоў наперад.
07kiepka

(no subject)

z Яйцо па-касманаўтску

Сярод дзяцей – маіх раўналеткаў – хадзіла паданне, што ўсе касманаўты і касманаўткі з’ядаюць яйцо разам са шкарлупінай. Казалася: шкарлупіна вельмі карысная, бо ў ёй шмат кальцыю, які патрабуецца для ўмацавання зубоў. Тым, хто не верыў, распавядалася гісторыя пра першага касманаўта Гагарына, які не захацеў смеціць у ракеце ды ў космасе таму і з’еў яйцо разам са шкарлупінай. Сам я спакусіўся і паспрабаваў з’есці кавалачак шкарлупіны, разжаваў яго і праглынуў. Ніякай шкоды з’едзеная шкарлупіна мне не зрабіла. але і задавальнення не было, хіба што можна было павыхваляцца гульнёю ў касманаўта.
07kiepka

(no subject)

2010. Пяткевіч і мае жанчыны

На фотавыставе сваёй жонкі пазнаёміўся з Наталляй Пяткевіч. Яна спытала, ці не цяжка мне жыць з такімі таленавітымі жанчынамі, як Алена і Ядзя? Я сказаў: "Цяжка!" Яшчэ я цяжка ўздыхнуў, і ўсе развесяліліся.