December 9th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010-2009. Карпейчык і сыход

“Нам пара сабрацца і сыйсці…” – кажа, гледзячы ў стол, п’яны Карпейчык. “Куды нам плысці?” – пытаюся ў школьнага настаўніка. “Нам усім, хто тут у “Акварыуме” сядзіць, трэба сабрацца і сыйсці зусім. Хопіць! Пажылі сваё, папілі, пагулялі… Трэба сыходзіць”. Праз некалькі месяцаў сышоў барэц Стома, за ім знік настаўнік Карпейчык, за Карпейчыкам прапаў кулінар Кармановіч, за Кармановічам выправіўся фізік Пятраеў… Астатнія яшчэ сядзяць за столікамі і разглядаюць рыб у акварыуме. Жоўтыя і памаранчыкавыя рыбы павольна плаваюць у сіняй вадзе. Так соладка глядзець на палонных рыб і шкадаваць сябе.
07kiepka

дакумент Менск, Чырвоная-5

140.64 КБ
Дом на вуліцы Чырвонай, дзе я жыву пятнаццаць гадоў.
У нашым двары дзве амбасады з казахамі і венесуэльцамі.
А яшчэ на месцы, дзе зараз знаходзіцца мой двор, некалі стаяў дом,
у якім працавала Леся Українка над сваёй найлепшай драмаю
пра Мірыам і Месію - "Апантаная".
Больш як сто гадоў ходзяць чуткі, што даматычную паэму надыктаваў д'ябал.
07kiepka

(no subject)

z Папяроса з газеты і лісцяў алешыны

У дзяцінстве мне хацелася па-дросламу закурыць. Красці ў бацькі ці дзеда папяросу было няёмка. Падбіраць недапалак каля гастраному ці на тралейбусным прыпынку добра, калі ты ў горадзе. А калі ты ў маленечкай вёсцы? Першы раз пакурыць мне захацелася якраз у вёсцы. Мы з хлопцамі ляжалі вакол вогнішча, якое расклалі на беразе рэчкі Ятранкі. Ляжалі і разважалі пра задавальненні. Загаварылі і пра тытунь. Тады і захацелася па-сапраўднаму пакурыць. Замест тытуню на газету нацерусілася сухое альховае лісце. Газета скруцілася ў тоўстую папяросіну. Я пакурыў і накурыўся да пякучасці ў грудзях, напыхкаўся да дзяркатага кашлю, накаўтаўся дыму да слёз. Накурыўся я тым разам ажно да ўспамінаў праз сорак гадоў.