December 8th, 2010

07kiepka

(no subject)

1999. Шупляцоў і крыветкі

Мы набралі піва і гарэлкі. Мы зварылі сабе цэлую місу крыветак. Ён – Сашка Шупляцоў – піў гарэлку з півам і закусваў цёплымі крыветкамі. Я піў толькі белую і еў ружовае мяса марскіх ракаў. Мы пілі, мы елі, і мы маўчалі. Мы шмат выпілі і шмат з’елі, але так і не загаварылі. Нам не было пра што гаварыць. Мы даўно выгаварыліся і выказаліся. Каб я навучыўся моўчкі піць, я дагэтуль піў бы гарэлку з Шупляцовым, але я не навучыўся піць моўчкі.
07kiepka

(no subject)

z Цюбік зубной пасты з кропляй вады

“Памарын” так называлася самая дарагая зубная паста, якую можна было набыць у СССР. Яе набывалі, яе выціскалі ў шклянку, куды дадавалася крыху вады, змесціва шклянкі размешвалася і выпівалася. Прынамсі пра такое шмат распавядалася. Колькі было спірту ў цюбіку з “Памарынам”? Не ведаю. Піць “Памарын” я не спрабаваў. Мне было дастаткова з’есці кроплю зубной пасты “Лясная”, каб цалкам наталіць сваю цікаўнасць.