December 7th, 2010

07kiepka

далікатэсы

Макароніна разагрэтая над фаеркаю

У дзяцінстве шмат што хацелася пакаштаваць… Напрыклад я запальваў газавую фаерку, браў макароніну і падаграваў яе кончык на маленькім агні. Канец макароніны рабіўся мяккім і залацістым. Я яго з’ядаў і грэў макароніну далей. Так я мог з’есці цэлую макароніну.
07kiepka

далікатэсы

Чорны хлеб з намазаным гуталінам

У школе я шмат чуў пра турэмныя стравы… Толькі ў маім класе было два хлопцы, што вярнуліся з калоніі – Рудко ды Межыгурскі. Мяне ўразіў рэцэпт прыгатавання чорнага хлеба з гуталінам. Гуталін, якім усе звычайныя людзі чысцілі абутак, нажом намазваўся на лусту чорнага хлеба, які простыя людзі ядуць без гуталіна. Канапка з тоўстым пластом гуталіна клалася на гарачую батэрэю. Хлеб выцягваў з гуталіна спірт. Праз гадзіну гуталін сашкрабаўся, а хлеб з выцягнутым з гуталіна спіртам з’ядаўся. Абазнаныя ў турэмным жыцці хлопцы казалі, што ад такога хлеба можна было забаўдзець, як ад чаркі гарэлкі.