December 6th, 2010

07kiepka

(no subject)

2000. Пётар і Галіна

Галіна трымала Пятра за руку. Ён ледзь жывы ляжаў на канапе. Яна пяшчотна пагладжвала мужаву руку і ўслухоўвалася ў пульс. “Галка, як цяжка паміраць…” – апошняе, што пачула жонка ад свайго Пятра. Пульс прапаў.
07kiepka

(no subject)

*

Перабіраў свае старыя малюнкі і знайшоў вечны беларускі сюжэт:

Збіраюць бульбу
бабы ў гумовых ботах
пад дробным дажджом…