December 3rd, 2010

07kiepka

(no subject)

2010, Саннікаў і зімовыя віды спорту

Дзіўна было пачуць, як чалавек з прозвішчам Саннікаў, выступаў супраць будаўніццтва лядовых палацаў, у якіх культывуюцца менавіта зімовыя віды спорту. Каб у чалавека з прозвішчам Летаў узнікла бунтарская ідэя разбурэння лядовых палацаў, нехта можа і адгукнуўся б на радыкальны заклік Летава. А так... Саннікаў супраць спартовых гульняў на лёдзе? Дзіўнавата.
07kiepka

(no subject)

2010. Раманчук і Цёплыя людзі

Упершыню пра Цёплых людзей я пачуў ад кандыдата ў прэзідэнты Раманчука. Пачуў па тэліку і не паверыў вушам сваім. Яшчэ раз праслухаў расповяд Раманчука пра Цёплых людзей у Расіі праз інтэрнэт... Ёсць! У Расіі ёсць Цёплыя людзі, і іх тамака шмат! Так сказаў Раманчук. Я ніколі пра такіх раней не чуў... А ты?