December 2nd, 2010

07kiepka

(no subject)

z Змены ў навакольлі

Сыход у нябыт твайго нават не самага блізкага сябра робіць увесь навакольны свет малацікавым. Ён цямнее і чарнее, колеры шарэюць і блякнуць, а гукі глухнуць. Нейкі час ты нават не ведаеш: як можна і ці можна вярнуць наваколлю звонкасць і каляровасць. Нудзішся. Нендзішся. Маркоцішся. Нарэшце нейкае новае яркае ўражанне ледзь не слепіць цябе, і ты вяртаешся ў нармальную шматколернасць і шматгучнасць звычнага навакольля.
07kiepka

(no subject)

Радыё сёння…

Вакно маёй спачывальні выходзіць на вуліцу Чырвоную. З яго відаць і Дом радыё, што мае адрэсу Чырвоная-4. Людзей з радыйнага дому я ведаю процьму, вітаюся з імі, часцяком размаўляю пра якасць кавы і якасць цукерак у суседніх крамах, але выступаць на радыё хаджу не часта. Бо зазвычай радыйшчыкі не плоцяць выступоўцам, бо тэмы для размоў прапаноўваюцца пуставатыя, бо выступы на радыё сёння малаэфектыўныя, дый само радыё не мой фармат. Я ж мастак, а не музыка. Нават у літаратуры я малюю, а не спяваю. Але сягоння мяне запрасілі пагаварыць з Сяргеям Крыштаповічам пра геніяльнасць у мастацтве. Пайшоў, бо меў адну навіну... Выступаць па радыё без навіны нельга. Я ў гэтым перакананы. Навіна такая. У Маскве, у гатэлі "Метраполь" адчынілася фотавыстава і прайшла запланаваная прэзентацыя кнігі маёй геніяльнай (Можна ўспрымаць з гумарам, а можна і сур'ёзна!) жонкі. Яе фотавыставу адчыняў Зураб Цэрэтэлі. Вось такая навіна ў двух словах.

254.07 КБ