December 1st, 2010

07kiepka

(no subject)

Лёс і адтэрміноўка

Чалавечы лёс трагічны. Ведаеш, але на нешта нейкае спадзяешся, калі не на цуд дык хоць бы на адтэрміноўку.
07kiepka

(no subject)

Прэзентацыя “Новага Неба”

Паўдзельнічаў у фэсце “Нефармат”, які адбыўся ўчора ў “Р-клубе”. Прэзентаваў зборнік лірыкі “Новае Неба”. Прачытаў са сцэны чатыры вершы. Выпіў з Ленаю Лапцёнак ды Алінаю Ваўранюк. Паслухаў гурт “Князь Мышкін”. Раздарыў і падпісаў некалькі кніжак.
07kiepka

(no subject)

Рана-рана...

Бываюць такія раніцы, напрыклад як сягоння, калі я рана ўстаю з ложка толькі таму, што за вакном чакаюць сініцы, якіх я штодня кармлю.
07kiepka

Залатая літара 2010

103.59 КБ

Мяне, пераборлівага чытача, прыемна ўразіла проза Наталкі Харытанюк. Яе кніга "Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката" -- адкрыццё. Усім, хто любіць беларускую літаратуру, настойліва раю прачытаць твор Наталкі.