November 29th, 2010

07kiepka

(no subject)

Танка забытая ў кнізе

Трапляюцца такія кнігі, якія чытаеш доўга-доўга. Чытаеш не адзін год. Прачытаеш некалькі навелаў ці пару-тройку главаў і адкладаеш кнігу да лепшых часоў. Надыходзяць лепшыя часы, ты разгортваеш недачытаную кнігу і знаходзіш у ёй паштоўку з вершам. Так я і знайшоў напісанае ў сераду 04.02.04 пяцірадкоўе:

Ты стамілася
быць каханай? Стаміла-
ся быць прыгожай?
Стамілася любіць мя-
не? Бывай, радасць мая…
07kiepka

ART-HLOBUS

128.66 КБ
Адам Глобус "Гранат і мандарыны" 2010. Папера, акрыл 16х20 см.
Гэта тлумачальная замалёўка зробленая для ўнука Валодзі.
07kiepka

дакумент Карла Маркса 36-23

103.07 КБ

Беларусь, Менск, вуліца Карла Маркса, дом 36, кватэра 23.
У гэтым доме я жыў з 1977 па 1985 год.
У той час там жылі выдатныя беларускія пісьменнікі:
Васіль Вітка, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Семашкевіч...
Жылі там і народныя пісменнікі Ніл Гілевіч ды Іван Навуменка...
Да мяне, у кватэры 23 жыў Янка Брыль.