November 28th, 2010

07kiepka

(no subject)

Мэр і дэтэктыў Вярнідуб

Малады наркаман Вадзім Зелянко спакусіў дачку менскага мэра – Алу. Ён падсадзіў яе на какаін і звёз у невядомым накірунку. На мабільнік мэра ад зніклай дачкі прыйшла эсэмэска – ratujcje. Мэр запанікаваў, пачаў назвоньваць знаёмым міліцыянтам ды крымінальнікам. Ніхто з іх нічога не ведаў пра зніклую. Большасць абзвоненых раіла панікёру звярнуцца да прыватнага дэтэктыва Вярнідуба. Кірыл Вярнідуб выслухаў мэра і адмовіўся шукаць наркаманку. Мэр і прасіў, і пагражаў, і спакушаў грашыма, але згоды дэтэктыва не дастаў. Мэрава жонка гэтаксама не змагла дамовіцца з Вярнідубам. Толькі малодшы брат Алы праўдзівым плачам разчуліў Кірыла. Той выправіўся на пошукі. Сляды прывялі дэтэктыва ў Кіеў. Там ён і адшукаў палонніцу. Там ён, вызваляючы Алу, уступіў у двубой з Вадзімам Зелянко. Бандыт загінуў на месцы. Дэтэктыў атрымаў цяжкае раненне. На самалёце Кірыла і Алу даставілі з Украіны ў Беларусь. Калі дэтэктыва клалі ў больнічную палату, ён папрасіў лекараў, каб не пускалі да яго жанчын. Лекары паабяцалі, але абяцанні свае не выканалі. Яны папросту не ўспрынялі маці Кірыла Вярнідуба як жынчыну і пусцілі яе да цяжка параненага. Яна толькі ўвайшла, толькі глянула на сына, толькі дакранулася рукою да ягонай рукі, як той і памёр. Ні мэр з жонкаю, ні іх дачка з братам на пахаванне дэтэктыва Вярнідуба не прыйшлі.
07kiepka

(no subject)

Лёгкі спосаб...

Сучасны чалавек шукае сабе лёгкіх шляхоў. Доказ можна знайсці ў назвах кніжак з вялізарнымі накладамі. “Лёгкі спосаб кінуць піць”, “Лёгкі спосаб кінуць курыць”, “Лёгкі спосаб скінуць лішак вагі” так называюцца сягоння найпапулярнейшыя кнігі. Працягнуць гэты шэраг не так і лёгка, але я шукаў і знайшоў свежую назву “Лёгкі спосаб кінуць перажываць”. Мы п’ем, мы курым, мы шмат ямо, бо перажываем, бо цяжка за ўсё перажываем.