November 26th, 2010

07kiepka

(no subject)

43.75 КБ


2010. Юра і амерыканец

У кнігарні сустрэў свайго даўняга суседа па дому на вуліцы Чарнышэўскага. Ён – Юра Яўменаў – жыў у кватэры 60, а я ў 59. На нашай пляцоўцы, у кватэры 57 пісаў вершы Ўладзімір Караткевіч. Мы з Юрам сустыкнуліся якраз каля паліц з лірыкаю. Я выбраў сабе танюткі томік Верлена, а Юра ўзяў яшчэ танчэйшы томік Віёна. З паэтычнымі зборнікамі ў кішэнях мы прайшліся па праспекту ад пляца Якуба Коласа да пляца Перамогі. Калі мы развітваліся Юра сказаў: “Ты стаў падобны да амерыканца! Гляджу на цябе і бачу пажылога амерыканца з выразным мужным тварам…” Вечарам я досыць доўга разглядаў люстэрка, але амерыканца тамака не пабачыў. Трэба будзе намаляваць аўтапартрэт, ён пакажа мне мяне больш выразна за люстэрка.
07kiepka

ART-HLOBUS

151.15 КБ

Адам Глобус "Эскіз карціны - За два імгненні, як стаць чымсці" 1983 год.
Папера, просты аловак 250х200 мм.

Быў час, калі мне надакучыла рэальнасць, з яе пазнавальнымі абрысамі.
Тады я сышоў у абстрактныя матывы, дзе жывапіс імкнецца зрабіцца графікаю, а графіка спрабуе выкрышталізавацца ў літары...
Зараз зноў захацелася сыйсці ад змрочнай рэальнасці...
07kiepka

(no subject)

2010. Бартосік і TUT.BY, які ілжэ

На сайце TUT.BY з'явіўся матэрыял Чаму кандыдаты ў прэзідэнты такія бедныя?, дзе ёсць і такое:

Адам Глобус, пісьменнік: "Бяда не ў фальшывых дэкларацыях"

- Мяне іхная кішэня мала хвалюе. Большасць кандыдатаў былі незаўважаны ў любові да Радзімы. Вось гэта мяне больш хвалюе, чым іхныя рублі і фальшывыя дэкларацыі. У іх абыякавае стаўленне да Беларусі. Я не чуў, каб нехта з іх казаў: "Я люблю Радзіму" ці "Я для гэтай Радзімы жыццём ахвярую". За рэдкім выключэннем. Слушна кажа Лукашэнка пра хрустальную пасудзіну. А што астатнія мне сказалі?

Збольшага ўсё правільна. Мой мэсыдж прачытваецца. Толькі я не гаварыў сказ: "Слушна кажа Лукашэнка пра хрустальную пасудзіну". Гэты сказ з пытальнікам на канцы, належыць журналісту Зміцеру Бартосіку.

Таму матэрыял трэба чытаць так:
Глобус: "Мяне іхная кішэня мала хвалюе. Большасць кандыдатаў былі незаўважаны ў любові да Радзімы. Вось гэта мяне больш хвалюе, чым іхныя рублі ці іх фальшывыя дэкларацыі. У іх абыякавае стаўленне да Беларусі. Я не чуў, каб нехта з іх казаў: "Я люблю Радзіму" ці "Я для гэтай Радзімы жыццём ахвярую". За рэдкім выключэннем..."
Бартосік: "Слушна кажа Лукашэнка пра хрустальную пасудзіну?"
Глобус: "А што астатнія мне сказалі?"

P. S.

Усе, хто цытуе скажоны тэкст, не маюць рацыі. У такіх справах варта быць дакладнымі.