November 24th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Незваротнасць і любімыя людзі

Час цячэ, і ўсё болей і болей дарагіх табе людзей апынаецца ў незваротнасці. Ты разумееш, што большасці з іх зрабілася сумна сярод нас – чужых, варожых, жорсткасэрдных. Людзі сыходзяць у незваротнасць яшчэ і з-за таго, што большасць блізкіх ім людзей ужо знаходзіцца там.
07kiepka

(no subject)

z Дзяўчынка-старая

У маім двары жыве Дзяўчынка-старая. Яна была дзяўчынкаю, крыху падрасла і зрабілася старою. Яшчэ ў пазамінулым годзе яна гуляла з дзецьмі ў пясочніцы, а сягоння сядзіць разам са старымі бабамі на прыпад’езднай лаве. Яна крыху “ку-ку”, і яе шкада. Днямі яе збіў легкавік. Каб не аб’язджаць увесь наш вялікі прывакзальны квартал з процьмаю светлафораў, машыны пруцца праз двор. Яны едуць па двары, як па вуліцы. Не дзіва, што Дзяўчынка-старая трапіла пад колы. Дзякуй лёсу, усё абыйшлося лёгкімі пашкоджанямі. Дзяўчынка-старая зноў сядзіць на лаве, яна амаль такая, як астатнія бабулькі, толькі кавенькі ў яе няма.
07kiepka

НЕфармат

Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры "НЕфармат"

прымеркаваная да 15-ай гадавіны мастацкага руху "БУМ-БАМ-ЛІТ" (1995 - 1999).

30 лістапада, 18.00
R-клюб(Сурганава, 26).
Уваход: 7 тыс. рублёў (чэкбар - на гэтую сумму возьмеце што захочаце на бары)

Collapse )

Запрашаю!
У мяне ёсць некалькі асобнікаў кнігі НОВАЕ НЕБА,
я іх раздам дзяўчатам і жанчынам за проста так )))