November 19th, 2010

07kiepka

(no subject)

200... Рыгор Сідніца і рукі Васіля Майсука

Рыгор запрасіў мяне ў майстэрню, каб паказаць свой амаль скончаны краявід. Рыгор Сідніца, як і большасць сквапных мастакоў, малюе карціны падобныя да грашовых купюр. Тым разам на палатне быў Мірскі замак, падобны на пяцьдзесят тысяч беларускіх рублёў. Але каляровая гама была не блакітнай, як на пяцідзесяцітысячнай купюры, а ружовай, як на стотысячнай паперцы з Нясвіжскім замкам. Я досыць шчыра пахваліў карціну Рыгора Сідніцы. Тут ён і пачаў скардзіцца на Лявона Майсука. Нейкі час сын Лявона – Васіль – вучыся маляваць у Сідніцы. “Пакуль Васілёк у мяне вучыўся, дык Лявончык мяне проста аблізваў! Ён нават вершы мае расхвальваў… Я ж, дурань, паверыў, што мы – сябры. Даў веры і пракалоўся, бо сказаў Лявону праўду пра Васіля. У Васілька рукі са сракі растуць. Ён не можа роўны падрамнік зрабіць, ён рыску роўную алоўкам на паперы не правядзе нават пад лінейку. За што не возьмецца, усё наперакасяк атрымліваецца. Я Лявону і сказаў, што Васіль прафнепрыдатны да выяўленчага мастацтва. Ён і начытаны, ён і разумны, ён і пра кіно гадзінамі можа разважаць так, што заслухаешся, але мастаком быць не зможа. Таму трэба Васілька ў які інстыту культуркі засунуцьь. Хай там языком меньціць, хай тамака піздаболіць… Я ж хацеў, як лепш! А Лявон абразіўся. Пачаў ад мяне ўцякаць. Пачаў усім расказваць, які я херовы паэт… Ты яму скажы, што я хацеў ім дабро зрабіць. Бо ты ж ведаеш, калі ў чалавека рукі са сракі растуць, мастаком ён не стане… Мастак мусібыць яшчэ і майстрам. А які майстра з крывымі грабкамі?” Давялося мне пагадзіцца з Рыгорам. З майстэрні я выйшаў з цяжкім настроем, бо сапраўды ёсць рэчы непапраўныя, як тая рукі, што выраслі са сракі.