November 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Амерыканскія абвесткі ў нашым метро

Вагоны і пераходы метро пааблеплены аб’яўкамі пра легальную работу для студэнтаў ў ЗША. Не ведаю як там хто, а я, калі чытаю пра легальную працу ў ЗША, думаю пра мурынаў-рабоў на паўднёвых плантацыях. Ніякіх рабоў даўно няма, скажаш ты. Дык і паўстанне рабоў пад кіраўніцтвам мужнага Спартака адбылося ажно да нашай эры, а мы яго памятаем, скажу табе я. Дарэчы, мае дочкі з’ездзілі ў ЗША. Старэйшая працавала, малодшая адпачывала. Адпачываць не працаваць. Малодшай Амерыка спадабалася, а старэйшай не. Можа таму, чытаючы абвесткі пра працу ў ЗША, я згадваю сумныя гісторыі пра рабоў-мурынаў на бязмежных плантацыях пад пякельным сонцам.