November 14th, 2010

07kiepka

(no subject)

Цёмная раніца

Раніцай яны прачнуліся разам. Ён і яна любілі адно аднаго і прачнуліся разам у адной труне. Яны доўна грукалі, доўга стукалі, доўга шкрэбліся, ды ўсё марна.
07kiepka

(no subject)

1991-1988. Якубовіч і парады

Праўдамі і няпраўдамі я ўладкоўваюся ў рэдакцыю часопіса для моладзі “Крыніца-Родник”. Я спадзяваўся на заняткі літаратураю, а мяне загналі ў атдзел сацыяльных праблем. Мой непасрэдны начальнік – Павел Якубовіч – даў дзве парады: першая – нікога не бойся, другая – пі-дзі ўсіх. Прытрымліваючыся гэтых парадаў, за паўгады мы павялічылі наклад часопіса ў пяць разоў. У найлепшыя часы “Крыніцай-Родником” ахоплівалася паўмільённая чытацкая аўдыторыя. Паступова з рэдакцыі пазнікалі смелыя рэдактары і аўтары, засталіся адно баязліўцы няздатныя да рашучых словаў і дзеянняў. Заснавальнікі часопіс зліквідавалі. А здавалася, што ўсё прасцей простага – не баяцца і біць.

P. S.

Можа і табе нехта напачатку працоўнай кар’еры даваў добрыя парады. Не саромся і парадуй нас гэтымі парадамі )))