November 11th, 2010

07kiepka

(no subject)

196…(?). Брыль і Чэхаў

Аднойчы ў Ялцінскім літаратурным музеі мініатурыст Іван Антонавіч Брыль вырашыў памерацца ростам з Антонам Паўлавічам Чэхавым. Рост у Брыля быў не малы, таму ён самаўпэўнена стаў да рыскі, якая пазначала на сцяне вышыню доктара Чэхава. Тут на вачах шаноўнай публікі і высветлілася, што Чэхаў значна вышэйшы за доўганога Брыля. Самалюбівы Іван Антонавіч трапіў у канфуз. На якое імгненне ён сумеўся, але свой сорам пачаў хаваць за гумарок; маўляў, ніхто і не сумняваўся, што Чэхаў – вялікі пісьменнік.