November 10th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Ле Карбюзье і тынкоўшчык

Шмат людзей любяць маскі і жывуць выдуманым жыццём. Яны прыдумляюць легенды і жывуць па легендах. Мой знаёмы тынкоўшчык кожнае лета ездзіў у Ялту, дзе знаёміўся з жанчынамі і казаў ім, што ён знакаміты беларускі архітэктар. Калі нейкая з жанчын сумнявалася і задавала пытанні накшталт такога: "Няўжо ў архітэктара могуць быць такія шурпатыя далоні?" Наш тынкоўшчык загадкава ўсміхаўся і казаў, што сам вялікі Ле Карбюзье любіў атынкоўваць свае будынкі, нават цэлы сабор у Раншане ён атынкаваў сам. Ялцінскія жанчыны мала што ведалі пра Ле Карбюзье, але ім хацелася верыць тынкоўшчыку, і яны яму верылі на кароткі час сваіх адпачынкаў.