November 9th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Юля і манометар

Нявестка Юля прынесла манометар, сцетаскоп і прафесійную манжэту, каб можна было дома памераць свой артэрыяльны ціск. Апошнія дні мне моцна балела галава. Яна пачынала балець з самай раніцы. Даводзілася ратавацца спазмалгонам. Падумалася, што гэта з-за павышанага ціску. Памераў. 140х100. Юля сказала, што ціск крыху завысокі, але на столькі, каб моцна хвалявацца. Я і не хвалююся, радуюся, што цяпер маю механічны прыбор для вымярэння артэрыяльнага ціску.