November 8th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Стасік і запрашэнні

Куды б Стася не запрасілі, ён туды і прыходзіць. Да студэнтаў ідзе і на тэлебачанне прылятае, на адкрыцці выставы фланіруе з бакалам шампанскага і на канферэнцыях сядзіць з бутэлькай мініралкі… За вечар Стасік можа наведацца ў тры месцы. Нашто так мітусліва жыць? “Адмовішся раз-другі, і больш не запросяць! Ня прыйдзеш ці не прыедзеш, і пра цябе забудуць!” – кажа Стась. Ён ідзе, бяжыць, ляціць… Ён мільгае, прысутнічае, засядае… Стасік любіць запрашэнні. Ён іх выпрошвае і вымольвае. Яго шкадуюць і запрашаюць зноў, зноў і зноў.
07kiepka

(no subject)

z Дадэ і сонца

У Дадэ ёсць развага пра сонца: “…паедзьце на поўдзень – пабачыце самі. Вы пабачыце краіну дзівосаў, дзе сонца ўсё чыста пераўтварае і ўсё павялічвае ў памерах. (…) Яно павялічвае ўсё, да чаго дакранецца... Што ўяўляла з сябе Спарта ў часы росквіту? Звычайнае мястэчка. Што ўяўлялі з сябе Афіны? У лепшым варыяньце – правінцыйны гарадок… І ўсё ж у гісторыі яны нам малююцца як два вялікія гарады. Вось што з іх зрабіла сонца…” Праўда, чыстая праўда. Каб я не з’ездзіў у Рым і Барселону, я б падумаў, што Альфонс Дадэ жартуе. Ён не жартуе і не іранізуе, ён падказвае мастакам месца, дзе варта шукаць і можна знайсці натхненне.
2007

Саш

123.35 КБ
Сягоння спаўняецца роўна год, як сышоў ад нас Саш - Аляксандар Карпейчык.
Сімвалічна, што сёння ж прыйшла вестка пра смерць мастака Міхаіла Савіцкага.
Менавіта Саш замірыў мяне з Міхаілам Савіцкім і пазнаёміў з Андрэям Савіцкім.
Цяпер можна сказаць, што сыйшла ў нябыт савецкая эпоха...