November 4th, 2010

07kiepka

(no subject)

Гейнэ і старая баба

Рамантычныя, меланхалічныя, маркотныя настроі ахопліваюць мяне на могілках. Самае месца там, паміж помнікаў і крыжоў, каб згадаць словы Генрыха Гейнэ: “Кожны асобны чалавек – цэлы свет, які нараджаецца і памірае разам з ім, пад кожным надмагільным каменям – гісторыя цэлага свету”. З такімі настроямі з такімі згадгамі я хадзіў па Кальварыі і фатаграфаваў капліцы… Як хутка ўсё разбураецца! Яшчэ на маёй памяці капліц было значна болей. “Няма таго, што раньш было…” Тут у поле майго зроку і трапілі бела-блакітныя сцёгны старой бабы. Яна сядзела, потым прыўстала сагнуўшыся паміж напаўразбураных капліц і пачала падціраць дупу. Можна было зняць бабу, якая срала і падцірала дупу на могілках. Не зняў. Адвярнуўся. Сышоў. Але баба засела ў маёй памяці. Страрая баба сера і сцыць пад крыжамі, паміж напаўразбураных неагатычных капліц. Хай цяпер яна крыху пасядзіць і ў тваёй памяці.