October 30th, 2010

07kiepka

(no subject)

Кардонная дурылка

Апошнімі днямі ў падземным пераходзе стаіць кардонная дурылка. На кардоннай дурылцы налеплены фотаздымак падобны да аднаго з кандыдатаў у дзяржкіраўнікі. Гэты кардонны кандыдат трымае адну руку ў кішэні, трымае так нібыта гуляе ў кішэнны більярд.
07kiepka

(no subject)

z Параскіданае смецце

Раніцаю ў парку мяне, шчыра кажучы, раздражняе параскіданае смецце. Стаіць сметніца, людзі туды выкідаюць розную непатрэбшчыну: пакеты з-пад сокаў, бутэлькі з-пад піва, газеты з часопісамі, кардонныя ды пластыкавыя шклянкі, упакоўкі ад чыпсаў, фаньцікі… Нехта бярэ тое стракатае змесціва сметніцы і раскідае навакол па зямлі. Я заўжды думаў, што гэта збіральнікі бутэлек так нахабна і неахайнам сябе паводзяць. Але колькі я назіраў за збіральнікамі бутэлек, яны, прынамсі на маіх вачах, даволі акуратна поркаліся ў смецці і нічога не раскідалі. Сёння ў парку стаяў шчыльны туман. У гэтым кастрычніцкім тумане я нарэшце пабачыў тых, хто смеціць у парках; гэта вароны выцягваюць непатрэбшчыну са сметніц і кідаюць на зямлю. Адна варона нават разадрала пакет з Макдональдса, шукаючы харчовай спажывы. Цяпер параскіданае ў парку смецце раздражняе мяне паменей. Птушцы я магу дараваць значна больш чым чалавеку.