October 28th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Любімы пэндзлік

Час ад часу ў мяне з’яўляецца любімы пэндзлік. Я не хацеў бы атдаваць перавагу нейкаму аднаму пэндзлю, але ён вылучаецца сам. Гэта, зазвычай, пэндзль невялікага памеру, якім я заканчваю жывапісную працу. Бяда ў тым, што гэты любімы пэндзль вельмі хутка спісваецца, а я пачынаю перажываць, што спісаўся-зшараваўся аб палатно мой выдатны інструмент, якім так лёгка завяршалася праца і ставілася апошняя кропка. Здаецца, што я магу пайсці і набыць сабе рыхтык такі пэндзль. Але падобны не робіцца любімым. Можа прайсці паўгады пакуль нейкі з пэдзляў стане для мяне самым дарагім, і ён не заўсёды падобны да папярэдняга любімца.
07kiepka

(no subject)

2002. Андрэй і пляшка

А дзесятай раніцы ўбачыў, як Андрэй заходзіць у гастраном. Ён абяцаў мне напісаць эсэ пра фотамастацтва, але затрымліваў і не здаваў працу. Я зайшоў у краму і пабачыў, як у андрэяву чорную парэпаную валізу з кнігамі хаваецца пляшка таннай гарэлкі. “Я не сабе! Рабочым…” Я не пытаў, я наогул ні слова не паспеў сказаць, а ён подбегам ужо выляцеў з крамы. Мне стала няёмка за сваю нявязлівасць. Трэба было нешта некаму сказаць? Што? Каму? Рабочым?
07kiepka

(no subject)

Віртуальнасць і перамогі

У віртульным свеце на ўсіх франтах перамогуць мастакі, бо віртуальны свет – свет мастакоў.
07kiepka

рэклама рэкламы

61.25 КБ


Закрытая прэм’ера і адкрытая весялосць

Схадзіў у кіно. Пайшоў на закрыты паказ у кінатэатры “Кастрычнік” містычнага трылера МАСАКРА. Паглядзеў і застаўся задаволены. Як сказаў рэжысёр Андрэй Кудзіненка: “Гэта – кіношка, у якой кожны можа знайсці сваё, знайсці тое, што спадабаецца…” Мне спадабаўся артыст Філ Філімонаў. Спадабаліся мядзведзі. Рэжысёрская і мастакоўская праца зроблена тэмпераментна. МАСАКРУ варта паглядзець, каб месцамі пасьмяяцца, часам папалохацца, паабурацца і атрымаць задавальненне ад тусоўкі, якая пачала ствараць наша кіно.