October 27th, 2010

07kiepka

(no subject)

Кітаец і Беларусь

У крамных дзвярах сутыкнуўся з сівым кітайцам. Раней у Мінску я сутыкаўся на вуліцах адно з маладымі кітайцамі. Яны прыязджалі да нас вучыцца, яны адвучваліся і з’язджалі. А гэты зусі старэнькі і бедны кітаец можа не паспець з’ехаць на радзіму, каб там перайсці ў лепшы свет. Гэты кітаец можа назаўжды застацца ў Беларусі. Ёсць меркаванне: Кітай там, дзе кітаец. Але для мяне Кітай усё яшчэ вельмі далёкая і зусім чужая краіна. Прынамсі, так было да таго моманту пакуль я не сутыкнуўся у дзвярах суседняй крамы з сівагаловым згорбленым кітайцам. Беларус там, дзе гучыць беларуская мова; а Беларусь – акрэсленая тэрыторыя. Цяпер на гэтай тэрыторыі жывуць і старыя бедныя кітайцы. Свет змяняецца.
07kiepka

(no subject)

Абцасы і ногі

Тоўстыя кароткія крывыя ногі на высокіх тонкіх і белых абцасах.