October 24th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Падарваныя дамы

Калі ў Маскве падарвалі дом, я ў Менску бачыў чалавека, які радаваўся выбуху. Ён радаваўся распачатай вайне. Радаваўся натуральна, без слінявага блюзнерства і тэатральнага твараробства. Ёсць людзі, якія не ўяўляюць эвалюцыю чалавецтва без баявых дзеянняў. Такіх шмат. Яны радаваліся, гледзячы на руйнаванне амерыканскіх хмарачосаў, радаваліся расповядам пра падарваныя маскоўскія дамы, яны не хавалі свайго захаплення тэрарыстычнымі і вайсковымі дзеяннямі. І такіх людзей у нашым грамадстве, выхаваным на гісторыі войнаў, пераважная большасць.
07kiepka

(no subject)

z 2010. Тулон і пазыкі

Ён пазычае ў каго толькі можа і колькі зможа. Тулон пазычае грошы. Пазычаў і пазычае ад драбязы на каробку з запалкамі да сумы на закупку фургона з цыгарэтамі. Ён пазычае з таемным разлікам не вяртаць пазыку. Пазычыўшы, Тулон радуецца, нібыта не пазычыў, а зарабіў. Усіх людзей ён падзяляе на тых, у каго пазычыў максімум, і тых, у каго яшчэ плануе пазычыць яшчэ да ўжо пазычанага. Людзей, у якіх пазычальнік не выклянчыў грошы, для яго не існуе. Праз сваю загану пазычальнасці Тулон шмат чаго страціў у жыцці. Азартны чалавек – небяспечны, а пазычальнік, безумоўна, азартны. За азартнасць і нявернутыя грошы Тулона ня любяць. За нявернутыя пазыкі яго абражаюць і зневажаюць, білі, б’юць і будуць біць. Яго выкідалі і будуць выкідаць з працыз працы… Але спартовае мінулае паспяховага баксёра загартавала Тулона. Ён умее трымаць удары. Ён трымае ўдары і хлусіць. І кожны раз ён ілжэ, абяцаючы ў хуткім часе вярнуць напазычанае. Калі нехта са знаёмых памірае, а Тулон, як высвятлілася, не паспеў у таго нябожчыка пазычыць пару рублёў, ён пафасна кажа: “Добра, што ні я яму, ні ён мне нічога не вінаватыя!”