October 23rd, 2010

07kiepka

(no subject)

2007. Тамара ўсё і ўсе

“Як ты? Як дачка?” – пытаюся Тамары. “У нас усё добра!” – кажа Тома і маўчыць. “Чаму не пытаешся пра мае справы?” – “Пра што пытаць? Вова, ты ўсё і ўсіх гразёю абліў? Можа нешта ці нехта яшчэ чыстымі засталіся? Выбачай, не хацела, яно само з мяне вырвалася… Праўда! Прабач…”
07kiepka

(no subject)

Менск і вадаспады

Прысніліся вадаспады на вуліцах Менска. Бачыў я вадаспад на Змітрака Бядулі. Вада падала на плошчу з трамваямі нібыта з неба, з вялікай вышыні. Сніў вадаспады на Чырвонай і на Якуба Коласа. Менск прысніўся, як суцэльны горад-вадаспад. Трывогі не адчувалася. Вадаспады былі, як фантаны, рукатворныя і чыстыя.