October 22nd, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Разанаў і поўння

На літаратурнай вечарыне Галубовіча ў мяне забалела галава. Забалела так моцна, што я ледзь дачакаўся свайго выступу, прачытаў верш “Электрык” і сышоў. Над горадам вісела поўня падобная да таблеткі спазмалгону. Я праглынуў спазмалгон і зайшоў у букіністычную краму “Вянок”, каб там дачакацца уздзеяння болясуцяшальнай пігулкі. Дачакаўся, выйшаў у вечаровую прахалоду, пайшоў дамоў і на дарозе сутыкнуўся з Разанавым, які шыбаваў з вечарыны Галубовіча на вечарыну Надсана. Алесь Разанаў прапанаваў адведаць Надсана разам. Я адмовіўся, спаслаўшыся на галаўны боль. “Галава баліць ад таго, што аддаў, ці ад таго, што ўзяў?” – “Вядома, ад таго, што аддаў шмат…” Мы ішлі праз сквер, дзе я штораніцы бегаю. Над чорнымі клёнамі ў срэбных карунках лёгкіх аблокаў плыла спазмалгонавая поўня. “Гэта Ваша поўня!” – сказаў я Алесю. “Чаму гэта мая поўня?” – “Каб не вы, я б пайшоў другой дарогаю, пайшоў бы пад ліхтарамі, па вуліцы, і поўні не пабачыў бы…” Каля метро ў мяне зазваніў тэлефон. Разанаў пляснуў мяне даланёю па плячы і сказаў: “Слухай сваё. І дадасца…” Званіў Харэўскі з размоваю пра шэдэўры.
07kiepka

(no subject)

Разадраны прышч

Ён толькі з’явіцца на твары, а ты яго пачынаеш ціснуць. Прышч не саспеў і не выціскаецца, а ты яго раздзіраеш. Нельга! Нельга раздзіраць пазногцямі прышч! Раз-дзі-ра-еш. Кажу – нельга. Не слухаешся і дзярэш. Хто мы пасля гэтага?