October 21st, 2010

07kiepka

(no subject)

Змрочная раніца

Яшчэ кастрычнік, яшчэ шмат золата ў шатах паркавых дубоў, яшчэ ёсць спадзевы на цёплы дзень. Туман. Раніца такая цёмная і змрочная, што суседка, вітаючыся, дае мне: “Добры вечар!”
07kiepka

(no subject)

Саўрасаў і журавіны

У бытапісальніка Гіляроўскага расказана ў зборніку нарысаў “Масква і масквічы” пра пейзажыста Саўрасава: “…Бачыш, журавінамі закусвае, значыць надоўга запіў… Ужо я ведаю, нічога ня есць, толькі гарэлка і журавіны…” Выразнае апісанне. Смачны рэцэпт. Так бы сам і запіў! Так бы і заядаў гарэлку журавінамі, каб толькі напісаў праўдзіва-вясновы краявід “Гракі прыляцелі”. Не напісаў, не п’ю гарэлку і не заядаю яе журавінамі.