October 20th, 2010

07kiepka

knihi

117.18 КБ
Выйшаў зборнік маіх вершаў "Новае неба".
Выйшаў у менскім выдавецтве "Галіяфы".
Гэта мая двадцаць трэцяя аўтарская кніга...
Я ўдзячны ўсім, хто спрыяў з'яўленню на свет гэтай кнігі.
Найбольш я ўдзячны Міраславу Адамчыку, Міхаілу Драко і Зміцеру Вішнёву.
Кнігу можна набыць у краме "Падземка",
што на сталічным праспекце Незалежнасці-43.
07kiepka

(no subject)

Птушкі і Дамавік

Мяне перасталі баяцца пташкі – сініцы і вераб’і. Яно і зразумела, я іх штораніцы кармлю чорнымі семкамі. Толькі з ложка ўстану, а яны ўжо на падваконне лятуць, у пакой зазіраюць, чакаюць пачастунак-сняданак. З пташкамі ўсё ясна… А чаму мяне перастаў баяцца Дамавік? Раней ён ніколі пад нагамі не круціўся. Хаваўся, прытойваўся, маўчаў. Цяпер безсаромна бегае па кватэры ў светлых пакоях ды калідорах. Бегае так, нібыта мяне і няма. Дамавік цалкам згубіў сорам? Ці, дзякуючы пташкам, я стаў бліжэй да прыроды, бліжэй да розных істот, кшталту Дамавіка? Неясна...
07kiepka

Залатая літара 2010 АЛЬТАНКА

93.08 КБ

Вырашыў загадзя пашукаць месца, дзе можна было б
уручыць літаратурную прэмію "Залатая літара 2010".
Месце павінна быць наша і пазнавальнае. Месца мусібыць знакавым...
Знайшоў месца і назваў яго АЛЬТАНКА.
Калі ёсць іншыя прапановы наконт знакавых месцаў,
называйце... Абмяркуем, выберам лепшае...