October 19th, 2010

07kiepka

(no subject)

Жоўтазубы хлопчык

Ён быў добры. Увесь час усміхаўся. Ён усміхаўся шырока, так шырока, што паказваў усе свае жоўтыя, як літоўскі бурштын, зубы. Паказваючы зубы, хлопчык дэманстраваў уласны шкілет. Ёе паказваў сваю шчырую адкрытасць усяму свету. Безабароннасць была навідавоку. Але людзям было непрыемна глядзець на бурштынавыя зубы. Людзі адварочваліся ад усмешлівага хлопчыка. Ён павінен быў адчуць дыскамфорт, у які трапляюць сузіральнікі жоўтых зубоў. Не адчуў. Працягваў лыбіцца і зазіраць у чужыя вочы… Яго знайшлі мёртвым. Яго знайшлі на праспекце Незалежнасці, пад мастом праз Свіслач. Нейкая сволач зарэзала Жоўтазубага хлопчыка. Сволач шукалі, але ўсё яшчэ не знайшлі. Шукаюць. Некалі знойдуць.