October 18th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Крыштаповіч і Японія

Сяргей Крыштаповіч часам вячэрае ў “Акварыуме”. Бярэ сабе салёнага селядца з варанай бульбаю ды цыбуляю нарэзанай колцамі. Сокам памідоравым Крыштаповіч цешыцца. Вячэрае Сяргей і распавядае мне пра сваё бачанне геапалітычных перспектыў Беларусі. Наша дзяржава, на думку Крыштаповіча, мусіць сябраваць з Японіяй. Не пярэчу, я нават пагаджаюся. А пагаджацца з Крыштаповічам мне ўсё лягчэй і лягчэй, бо ён трэці раз узапар, як новую, распавядае адну і тую ж гісторыю з адной і той жа высноваю – Беларусі з Японіяй наканавана хаўрусавацца.
07kiepka

ART-HLOBUS

44.01 КБ
Адам Глобус "Койданава" 1983 год. Лінарыт 100х190 мм.
У дзяцінстве марыў рэзаць экспрэсіяністычныя гравюры.
А так склалася, што выразаў толькі адзін лінарыт.
07kiepka

(no subject)

Шэры мех

У горадзе з’явіўся Шэры мех. Ён паглынаў смярдзючых людзей. Пайшла пагалоска, што Шэры мех глынае смуродлівых. Праз тыдзень у горадзе зніклі людзі з дурным духам. Некага паглынуў Шэры мех. А нехта са смярдзючых пачаў мыцца і перастаў псаваць сталічнае паветра.