October 16th, 2010

07kiepka

(no subject)

Хлопчык і “А-у”

Хлопчык застаўся ў кватэры адзін. Маці з бацькам пайшлі ў краму па свежы хлеб на вячэру. Хлопчык дастаў з хованкі скарбонку і пачаў лічыць ды пералічваць свае грошы. У кватэры было ціха-ціха. У густой, як вясковае малако, цішыні нехта выразна сказаў: “А-у”. Хлопчык спалохаўся, сабраў грошы ў скарбонку, скарбонку засунуў у хованку, сам залез за канапу і сцішыўся. Бацькі знайшлі свайго сына за канапаю. Ён тамака спаў седзячы. На пытанне: “Чаму ты спіш седзячы за канапаю?” Хлопчык распавёў пра пачутае “А-у”. Бацька сказаў, што гэта грошы сказалі хлопчыку “А-у”. Маці запэўнівала, што “А-у” сказала хлопчыку скарбонка. Сям’я добра павячэрала. Хлеб быў свежы, яшчэ цёплы і вельмі смачны. Пасля вячэры ўсе хвілінку пасядзелі за сталом у густой, як сапраўднае малако, цішыні. Спадзяваліся пачуць загадкавае “А-у”. Не пачулі, ні ў той вечар ні пазней.
07kiepka

(no subject)

Настаўнік і сон

Ён ніколі не спаў. Настаўнік матэматыкі Алесь Станіслававіч Корань, калі і клаўся ў ложак, дык толькі каб гадзіну-другую паляжаць-падумаць. Сон прапаў яшчэ ў маладосці, калі Алесю Кораню было толькі дваццаць два. Кораню прарочылі кар’еру сусветнавядомага матэматыка. Ён рашаў і рашаў цяжкія задачы адну за другой. Ён ушчыльную падабраўся да рашэння адной найскладанейшай задачы, калі сон прапаў. Алесь прачнуўся пасярод ночы і больш не змог заснуць. Ён спадзяваўся, што сон хутка вернецца. Ён верыў, што стоміцца, зняможыцца, змэнчыцца, змучыцца, згасне і засне. Корань стамляўся і ператамляўся, клаўся ў ложак і заплюшчваў вочы, але сон не з’яўляўся. Дактары дапамагчы не маглі. Корань адмовіўся ад іх дапамогі, зхлусіў пра частковае вяртанне сну, лекары адступіліся. Кар’еру матэматыка Алесь Станіслававіч закінуў і пайшоў настаўнічаць у звычайную школу. Раніцай выкладаў, удзень займаўся рэпетытарствам, увечары правяраў сшыткі, а ўночы ён запойна чытаў рамантычную паэзію. Апошнія свае гады Алесь Станіслававіч Корань пачаў крыху выпіваць. Ён выпіваў, але не п’янеў. Ён выпіваў дзеля шчырасці ў размовах з сабутэльнікамі. Корань жыў хутка. Ён хутка пражыў сваё бяссоннае настаўніцкае жыццё і памёр у сорак дзевяць. Вучні плакалі.
07kiepka

FOTA-HLOBUS

136.64 КБ
Пад вокнамі маёй студыі гойсаюць такія вось
траскучагалосыя ды смярдзючадухмяныя моталюдзі...
Добра. што такіх мотакентаўраў няма пад маёй спачывальняй...