October 14th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Вольга і дождж

Толькі я выйшаў на ганак, як пасыпаўся халодны дождж. Захацелася вярнуцца ў кватэрнае цяпло, але трэба было бегчы на працу. Пабег. Насустрач мне беглі людзі. Ім гэтаксама хацелася вярнуццца ў цяпло сваіх хатніх пакояў, але яны беглі на працу пад дробным дажджом. Побач са мной прабегла жанчына. Я здзівіўся, што яна бяжыць пад ледзяністым дажджом без хусткі. Мне стала шкада жанчыну з мокрай галавою. Я бег і шкадаваў жанчыну. І тут я зразумеў, што выдатна ведаю жанчыну, што гэта ж Вольга. Трэба было спыніцца, развярнуцца і дагнаць Вольгу, каб сказаць… Што сказаць? Не трэба бегаць пад дажджом без хусткі? Яна дарослая. Вольга даўно вырасла і ўсё сама ведае: і пра хустку, і пра мокрую галаву пад ледзяным дажджом... Цяпер я зноўку ў цёплым пакоі, але мне ўсё яшчэ халодна.