October 12th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Карпейчык і помнікі

Атрымаў паведамленне ад Уладзіслава Валодзькі, які скончыў дзевятнадцатую менскую школу, дзе вучыўся і ў Аляксандра Казіміравіча Карпейчыка. У паведамленні гаворыцца, што створана група з вучняў настаўніка Карпейчыка. У той групе больш як 500 чалавек. Група займаецца зборам сродкаў на помнік свайму любімаму настаўніку. Кантакты з Уладзіславам можна адладзіць праз адрас (vvv.vlad@tut.by) .

Думаю, што на магіле Сашы Карпейчыка варта паставіць самы сціплы помнічак. Што тычыцца ініцыятывы сабраць сродкі на помнік, я яе вельмі ўхваляю. На маю думку, варта паставіць помнік і каля дзевятнадцатай школы. Я нідзе не бачыў, каб нехта ўшанаваў такім чынам памяць пра любімага настаўніка. Каму толькі не паставілі помнікаў у нашым Менску ды ў нашай Беларусі... А настаўнікі, чамусці, засталіся без помнікаў, што несправядліва.

Сёння ў парку, сярод залатой лістоты згадаў Сашу…

*

Хутка лістапад,
год – як памёр Карпейчык…
Слёзы высахлі…
07kiepka

FOTA-HLOBUS

113.04 КБ
Пачаставаў Славаміра Адамовіча каваю ў "Акварыуме".
Ён мяне сфатаграфаваў, а я - яго.
Пагаварылі пра выданне сваіх новых кніжак паэзіі.