October 11th, 2010

07kiepka

(no subject)

Кастрычніцкія развагі

Вова збіраў у парку каштаны, жалуды і залатое лісце. Я знайшоў для яго невялікі дужа-чырвоны ліст клёна. Вова сказаў, што ў мінулым годзе з такога ж чырвонага ліста зрабіў сцяг Канады. Мы пачалі разважаць пра самае беларускае дрэва і самы беларускі лісток. Пагадзіліся на тым, што самае беларускае дрэва – вярба, і яе зеленкават-срэбны лісток самы, што ні ёсць, беларускі.
07kiepka

(no subject)

Знаходка і адмова

На лаўцы ў парку ляжала кішэннае выданне - “Новы Запавет”. Кніга нават не чытаная і не гартаная. Я прапанаваў унуку ўзяць "Запавет". Вова адмовіўся, спаслаўшыся на бацьку, які забараняе браць і прыносіць дамоў чужыя рэчы. Я кнігу разгарнуў ды прачытаў на першай старонцы, што гэтае Евангеліе – падарунак ад хрысціянскага таварыства і выданне не прызначаецца для продажу, але Вова ўсё адно адмовіўся браць "Новы Запавет". Я пакінуў кнігу сабе.