October 10th, 2010

07kiepka

(no subject)

*

Прыклаў тваю да-
лонь да сваіх грудей, над
левай смочкаю,
што над сэрцам, – медаль
такі "За перамогу"…
07kiepka

(no subject)

z Інтэрнэтныя скразьнякі і скавышы

У сеціве гуляюць проймы і скразьнякі, скавышы ды вятры. Сеціва таму і сеціва, што прадзімаецца наскрозь. Апошнім часам беларускі рэгіён напоўніўся палітскавышамі ды палітскразьнякамі. Мярзотная з'ява. Людзі праз іх хварэюць. Некаторыя хварэюць моцна, на ўсю галаву. Каб не хварэць трэба загартоўвацца пад кантрастным душам з класічных тэкстаў ды найноўшых показак.