October 7th, 2010

07kiepka

(no subject)

Шчупакі і чорт

Разглядаў маладых светлабокіх шчупакоў у крамным акварыуме. Згадалася казка пра чорта, які зайшоў у рачную ваду і абярнуўся шчупаком. Ёсць-ёсць у нашым тутэйшым шчупаку нешта ад таго казачнага чорта. Вочы ў шчупака чортавы.
07kiepka

(no subject)

Хайку з падарожжа з Вільні ў Менск:

*

Залатая во-
сень, нават дарога хо-
ча ў лес уцячы…

*

Гладкая вада.
Эх, закінуць бы вуду
ў рэчку Панарку…
07kiepka

(no subject)

z 1990. Кузьміч і дзірка

Ювелір Кузьміч убачыў на сваім швэдры дзірачку. “Дзірка!” – сказаў Кузьміч так, нібыта гэта была не ледзьзаўважная дзірачка на рукаве, а здаравенная дзіра на грудзях ягонага швэдра. “Дзірка! Я хаджу ў дзіравым швэдры! Усе бачаць, што ў мяне дзіравая вопратка. А ў мяне ёсць жонка, для якой я ўсё, што трэба, зрабіў! А яна не можа зацыраваць мой швэдар? Вярнуся і дам ёй дам за гэтую дзірку!” Я не стаў бараніць чужую жонку, але вырашыў, што так перажываць за дзірку ў швэдры, як перажывае паважаны ювелір, не трэба, нават калі гэтая дзірка ў тваім новым швэдры.