October 6th, 2010

07kiepka

хайку

Хайку з падарожжа ў Вільню:

*

Збіральнік смецця
сунецца ўздоўж дарогі
васьміпалоснай…

*

Азярцо ў полі
поўнае сінім небам
да самых краёў…

*

Ніхто нічога
нікому не павінен…
Шэпча мне вецер…

*

Возера разум-
на-сіняе пад бяздум-
на-сінім небам…

*

Халодны пакой.
На хворым воку цёплы
пакецік з чаем…