October 1st, 2010

07kiepka

(no subject)

z Радыёп’еса і яблыкі

Прачнуцца пасярод ночы і пачаць чытаць радыёп’есу. Даўно няма таго радыё, дзе можна было паслухаць уночы добрую радыёпастаноўку з гудзеннем вялікага гораду, з грукатам трамваяў, з героем, які прыехаў на Радзіму. Ён вярнуўся, а за дваццаць гадоў усё ў горадзе моцна змянілася, старэйшыя памерлі, маладзейшыя пасталелі ды пастарэлі, горад належыць іншым маладым. Герой спрабуе знайсці сваю былую каханку. Ён знаходзіць яе дом і кватэру. Ён нават размаўляе з ёю. Яны п’юць віно і прагаворваюць ноч навылёт. Пад раніцу яны кладуцца ў адзін ложак. Яна іншая. Яна чужая, як і ўвесь вялікі горад. Яму нічога не застаецца, як паехаець на чыгуначны вакзал і гэтым разам развітацца з Радзімаю назаўжды… Чытаць такую радыёп’есу і думаць пра горад, дзе ты нарадзіўся і дзе даўно ня быў. Думаць пра тое, як паедзеш туды, і як Ніна, што цяпер гаспадыня ў вашым старым доме, будзе ўгаворваць цябе набраць яблыкаў, бо яны ўрадзілі. Ты пачуеш водар яблыкаў і заснеш.
07kiepka

fota Nickolai Botvinnik

133.09 КБ
Nickolai Botvinnik запрасіў мяне паўдзельнічаць у праекце ГАЛЕННЕ.
Я глядзеў у камеру, як у люстэрка падчас галення.
Вось вам яшчэ адзін экспрэсіўны здымак з гэтай серыі ў маім часопісе )