September 30th, 2010

07kiepka

(no subject)

Тры запрашэнні

На мінулы вечар меў ажно тры запрашэнні на розныя вечарыны: “Монолог”, “Kamunikat” і ад вечнага “Няма Акудовіча”. Нікуды не пайшоў выступаць, бо разбалелася галава. Дзень народзінаў адзначыў дома, з дзецьмі.
07kiepka

(no subject)

z 2010. Кожух і карціны на палатне

“Не магу скончыць карціну! Замест таго, каб дапісваць старыя, я пачынаю пісаць новыя. Палова майстэрні пазастаўляна распачатымі палотнамі. Каб карціны купляліся, я б іх падапісваў, а так ня бачу сэнсу…” Я не стаў пытацца ў Кожуха пра сэнс у распачынанні новых палотнаў. Слухаў далей. Ён вытрымаў паўзу: “А ты як дапісваеш карціны?” – “Не пачынаю новай, пакуль старая ня скончана. Завяршаю працу самым банальным чынам – пакрываю палатно лакам. Фарба на лак не ляжа. Работа скончана!” – “Добра табе…” Я не стаў распавядаць Уладзіміру Кожуху пра свае папкі з незавершанымі малюнкаі ды недапісанымі эцюдамі на паперы, бо ён жа спытаў толькі пра карціны на палатне.