September 28th, 2010

07kiepka

(no subject)

Крыўда і літаратура

Трэба пісаць так, каб вобразы ранілі твайго чытача, каб успаміны пра тое прачытанае нылі і балелі нязмыўнай крыўдаю.
07kiepka

(no subject)

z Алеша, худыя і тоўстыя

У часы майго дзяцінства ўсе моцна не любілі таўстуноў. Мы – худыя, вечна галодныя, а ён глядзіце-глядзіце – сыты! На гэтай нянавісці да поўных людзей Юры Алеша выбудаваў цэлы рэвалюцыйны раман пра трох таўстуноў, якіх паскідала з тронаў народная гняўлівасць. Тады раман Алешы “Тры таўстуны” быў страшэнна папулярны, а ў кінатэатры, дзе ішла экранізацыя, выстройваліся бясконцыя чэргі. Цяпер ніякіх таўстуноў ва ўладзе няма. Таўстуны збольшага станоўчыя і ў нечым малашчаслівыя людзі. Народ пачаў шкадаваць таўстуноў. Сягоння, тоўстыя лічыцца за добрых, а худыя – за злых, што таксама маласправядліва.
07kiepka

(no subject)

z Песня пра мастака

Пра каго толькі народ песні не складае… А пра мастака я не чуў ніводнай народная і ніводнай беларускай песні. Нават пра вершаплёта крывы варыянт з народнага чуў: “Як хацела мяне маці, ды за першага аддаці. А той першы, першы піша вершы! Ой, не аддай мяне маці…” У праўдзівым народным варыянце значна лепей сказана: “Як хацела мяне маці, ды за першага аддаці. А той першы, першы ды ня лепшы! Ой, не аддай мяне маці…” Карацей, няма ў нас песні пра мастака. Мо варта напісаць?