September 27th, 2010

07kiepka

(no subject)

Вавёрка і лаўка

Вавёрка ўцякала з брунатнай паркавай лаўкі на пажаўцелы клён так, нібыта яна тую лаўку і перакуліла дагары нагамі.
07kiepka

(no subject)

z 1964. Казік Кісель і патэфон

Дзядзька Казік Кісель свайму сыну Толіку і мне аддаў стары патэфон і дзесятак тоўстых плытак. На двухколай тачцы мы павінны былі завезці на сметнік той цёмна-чырвоны патэфон і чорныя плыткі ў шэрых папяровых капэртах з круглымі дзіркамі пасярэдзіне. На сметніку мы апошні раз завялі рыпучы і непаслухмяны састарэлы патэфон. Ён праспяваў нам песню пра баранаў, якія ранкам сыйшліся на вузкім мосце і не саступалі адзін адному дарогі. Патэфонныя бараны пабіліся, уваліліся ў рэчку і патанулі. Мы паразбівалі плыткі, патрушчылі камянямі патэфон, падралі папяровыя капэрты. Нешта барановае было ў нашым дзіцячым вандалізме. Напамяць пра тую падзею ў мяне засталася патэфонная іголка, кароткая і тоўстая. Ёй зручна было прыколваць да чырвона-ліловай сціральнай гумкі злоўленага матылька.
07kiepka

рэклама рэкламы

название


2010. Цыбін і кіно

Юра Цыбін усучыў мне дыск са сваім чарговым фільмам "Рок назаўжды 2. Падарожжа да вытокаў". Я сумленна адгледзіў і пра Старыкава, і пра Кандрусевіча, і пра Канавалава са Спірыдовічам Уладзімірам, балазе ўсіх іх я ведаю. Ніякага дачыненне да рока, яны не мелі і ня маюць, гралі некалі біг-біт, пісалі песенькі і спявалі пад гітару. Зараз на іх балюча глядзець. Старыя, хворыя, нерэалізаваныя... З усіх персанажаў паказаных у фільме парадаваў Уладзімір Угольнік. Яго я раней не ведаў, і ён мяне моцна парадаваў. Але аднаго вугла мала, каб сыграць рок-н-рольны квадрат. Фільм кепскі, бо аматарскі. Здымацца "Рок назаўжды 3" я адмоўлюся канчаткова, бо я ўжо зняўся ў "Рок назаўжды 1", але цэнзура мяне выкінула.