September 26th, 2010

07kiepka

(no subject)

Бег і хаўрусы

Устаў рана. Бег праз парк і думаў, што трэба выбегчы з сябе наіўнага. Варта выбегчы з таго сябе, які пажадаў быў схаўрусавацца з саюзам мастакоў. Як анархаіндывідуалісту мне супрацьпаказаны розныя суполкі, саюзы, клубы ды партыі з іх уставамі ды кругавымі зарукамі. Вядома, пафесійная самотнасць надакучвае, гняце і можа загнаць у меланхолію, але жыць у сабачай зграі, калі ты воўк, не выпадае. Таму і ўстаю рана, і бягу, і выбягаю з сябе памылковага.
07kiepka

ART-HLOBUS

125.34 КБ

Адам Глобус "Коннікі" малюнак да апавядання Міраслава Адамчыка
"Пластылінавы коннік" 1990 год. Папера, фламастары 280х200 мм.