September 25th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Філон і фальшывасць

Думаў, што дзеяслоў “філоніць” паходзіць ад грэцкага імя Філон. Маўляў, быў нейкі знакаміты Філон, кшталту нашых Філона Альшэўскага ды Філона Кміты-Чарнабыльскага, які не любіў работу і ўсялякім чынам пазбягаў працы, таму і стала імя Філон сінонімам лайдака, нядбайніка ды лянотніка. Так, у свой час, з прозвішча ангельскага спадара Хулігана, які груба парушаў грамадскі парадак, з’явілася слова “хуліган”. Але я памыляўся, словы “філоніць” і “філон” маюць не старажытна грэцкае, а руска савецкае паходжанне. У савецкіх канцэнтрацыйных лагерах філон разшыфроўваўся наступным чынам: фальшывы інвалід лагера “особого назначения”. Ад такіх ведаў мне больш не хочацца ўжываць словы “філон” і “філоніць”. Ды ёсць жа ў нас і свае словы кшталту “лайдак”, “лянотнік” ды “нядбайнік”.
07kiepka

(no subject)

2010. Луцэвіч і Брыль

Схадзіў у майстэрню да Зоі Луцэвіч. Майстэрня вялікая, але атрымала яе Зоя разам з маці. Калі яна атрымліва майстэрню адзін з кіраўнікоў саюза мастакоў сказаў: “Мамка твая памрэ, і майстэрню мы забярэм, альбо падселім да цябе некага!” Я пажадаў мастачцы Катковай доўгага веку. Мастачка Каткова – маці Зоі Луцэвіч, дачка майго настаўніка Сяргея Каткова і бабуля Вінцэнта – сына Зоі. Калі Зоя нарадзіла сына і назвала яго Вінцэнт, ёй затэлефанаваў бацька – Алег Луцэвіч, якога яна бачыла гады ў рады – і сказаў, што сустрэў пісьменніка Брыля, які абурыўся амбітнасцю і пыхлівасцю Зоі, якая назвала сына ў гонар геніяльнага Ван Гога. Зоя нагадала Алегу, што ўласна ягоны бацька насіў імя Вікеньці, што сам ён - Алег Вікеньцьевіч Луцэвіч, што Вікеньці і ёсць па-нашаму яшчэ і Вінцэнт, што вялікаму таварышу Брылю трэба перадаць прывітанне ад Зоі. Да Зоі ў вялікай майстэрні на вуліцы Чырвонаармейскай працавала Зоя Літвінава, а да Літвінавай – Сяргей Каткоў.