September 24th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Барабанскі і ўзнагароды

Партрэтыст крэпкай, але крыху драўлянай, рукі Кірыл Барабанскі прыйшоў прасіць у кіраўніцтва саюза мастакоў узнагароду. “Дайце мне званне! Працую-малюю-пішу, можна сказаць, што усё жыццё я прапісаў-прамаляваў-прапрацаваў, а ўзнагароды няма!” – “Званняў мала а прэтэндэнтаў, сам разумееш, як у балоце чартоў!” – “Дайце медаля!” – “Ды з медалямі гэтымі яшчэ горш, чым з тымі званнямі!” – “Бляяя, ну дайце хоць што небудзь! Ааааа!” Праз год Барабанскі атрымаў медаля.
07kiepka

(no subject)

z Доктар Чэхаў і чорт

У апавяданні доктара Чэхава “Вядзьмарка” дзяк Ксаверый Гыкаў гаворыць да жонкі, якую лічыць д’яблавай служкай: “Не, баба, хітрэй за ваш бабскі род на гэтым свеце і пачвары няма! Сапраўднага розума ў вас – ні Божа мой, меней, чым у шпака, затое хітравання чортавага – у-у-у! уратуй Царыца Нябесная!” Сам доктар у лісце да спадара Білібіна кажа: “Я ведаю, “Вядзьмарка” не ў Вашым характары, ды і шмат каму яна не спадабалася… Але што зробіш! Няма тэм, ды і чорт папіхае руку такія штукі пісаць…” Прачытаеш, і думка мільгане: “Доктар – сволач! Геніяльная сволач – доктар Чэхаў!”