September 21st, 2010

07kiepka

(no subject)

Знічтажальнікі беларушчыны

Як толькі слабне наша воля, на беларускае культурнае поле прыпаўзаюць знічтажальнікі. Яны плявузгаюць на беларускую мову і нашу літаратуру. Яны маніпулююць словамі “беларускі” і “нацыянальны”. Замест беларускай літаратуры, напісанай на беларускай мове, яны навязваюць нам пшэцкія допісы выкладзеныя нашымі словамі. Яшчэ яны маскальскамоўныя кнігі абвяшчаюць беларускай літаратурай, якая напісана на рускай мове. Усё беларускамоўнае знішчальнікі ганяць і топчуць. Усё нацыянальнае і традыцыйнае яны спрабуюць падмяніць царкоўна-рускім ды касцёльна-польскім. Сябе яны падаюць як аб’ектыўных вучоных. Такіх псеўдавучоных, Заходняга ды Усходняга, апісваў Купала ў трагікамедыі “Тутэйшыя”. Такіх знішчальнікаў беларушчыны трэба вымятаць з нашага культурнага поля жалезным венікам.