September 20th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Пракопавіч і незалежнасць

Быць на баку моцнага і бяспечна, і сытна, і соладка. Калі што якое, моцны абароніць, накорміць і абагрэе. Стаць на бок прыніжаных і пакрыўджаных, на бок зняважаных і скалечаных, на бок знявераных і знябожаных цяжка… Пракопавіча, які ідзе на пасаду прэзідэнта Беларусі я ведаю даўно. Ведаю з тых часоў, калі гаварыць пра незалежнасць Беларусі можна было толькі шэптам. Мы з ім пра нашую незалежнасць разважалі і тады, і пазней… Цяпер, калі мы атрымалі дзяржаўнасць, наш абавязак дапамагчы іншым народам здабыць і замацаваць сваё галоўнае народнае свята – Дзень Незалежнасці. Таму маё стаўленне да кандыдата ў прэзідэнты залежыць ад адказу на адно геапалітычнае пытанне… Ці прызнаецё вы дзяржаўнасць і незалежнасць шматпакутнай Абхазіі?
07kiepka

ART-HLOBUS



Адам Глобус "Менск, вуліца Інтэрнацыянальтная, вераснёвы вечар" 2010 год.
Акварэльная папера, акрыл, 210х300 мм.
07kiepka

FOTA-HLOBUS



Ёсць месцы ў Менску, якія я люблю...
Пад гэтымі ліпамі, на лаўках я сяджу з 1973 года...
Раней піў з сябрамі віно, вермут за рубель дваццаць дзве капейкі.
Пазней піў віскі, каньяк і гарэлку, не закусваючы.
Цяпер я тут прагульваюся з добрымі людзьмі, пасля кубачка кавы...