September 19th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Марынка і Пракопавіч

Марынка ладзіць для Пракопавіча сустрэчу з найлепшымі блогерамі. Яна цікавілася, пра што я запытаюся ў Пракопавіча. Пачуць нешта новае і надзвычайнае ад Пракопавіча я, канешне, не спадзяюся, але чым чорт не жартуе ў наш сУчасны час. Мо хто падкажа пытанне для Пракопавіча? Мо хто ведае правільнае пытанне, на якое можна атрымаць ад Пракопавіча правільны і, галоўнае, праўдзівы адказ? Карацей, знойдзецца пытанне - пайду па адказ, а ня знойдзецца - другім разам зафатаграфую Марынку і Пракопавіча для свайго блога, у збор "сУчаснікі",
07kiepka

(no subject)

Чэхаў і шкло

Перачытваючы апавяданні і фельетоны 1880-1884 гадоў Антона Чэхава не магу пазбыцца адчування, што усе падзеі адбываюцца нібыта за шклом. Бачу там чараду характараў, тыпусаў, вырадкаў і нікчэмнасцяў. Яны круцяцца ў няспынным вадэвільным танчэнні. Яны змагліся, але спыніцца ня могуць; а я нічым не магу дапамагчы. Каб я хацеў ім дапамагчы, дык разбіў бы шкло. Не разбіваю, бо не спачуваю мярзотным стварэнням. Я смяюся над антыгероямі маладога Чэхава разам з аўтарам.
07kiepka

FOTA-HLOBUS

101.76 КБ

У маё атэлье залятаў Лявон. Я агітаваў яго вярнуцца да жывапісу. У Лявона заўжды былі выразныя карціны. Ён паслухаў мяне і паляцеў па натхненне ў Барселону!