September 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

Белы білет

“Ён можа трупнуць табе малатком па галаве, і яму за гэта нічога ня будзе!” – “Чаму?” – “У яго ёсць Белы білет!” – “Што за білет?” – “Белы білет выдаюць у дурдоме. З такім білетам можна рабіць што заўгодна… Хочаш такі?” – “Не!” – “Чаму?” – “А я нікога не збіраюся біць малатком па галаве!”
07kiepka

(no subject)

z 2010. Мама і вяселле

З мамаю я павінен быў пайсці на вяселле Аліны Абрамовіч і Сашы Нічыпаровіча. Збіраюся, грошы ў святочную капэрту закладаю, тут мама і тэлефануе: “Я не змагу пайсці на вяселле…” – “Мааа, ну што такое?” – “Упала! Прыняла ванну. Вылазіла і ўпала. Пабілася моцна. Ударылася галавою. Цяпер галава баліць…” На вяселлі я сядзеў побач з пустым крэслам. Ёў чырвоную рыбу і думаў пра маму. Нешта мне не завесялілася. Ціха, не развітваючыся, я сышоў.